21 лютага – День роднай мовы
21 февраля 2024

21 лютага прайшоў занятак прысвечаны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Ён быў накіраваны на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны. Сенняшні дзень прынёс сапраўднае задавальненне. Ён быў яркім, насычаным і запамінальным. Хацелася паказаць дзецям прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова.