Бібліяквіз "Таямніцы беларускіх слоў"

20 февраля 2026
Бібліяквіз

У свеце існуе вялікая колькасць моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Бібліятэкар Марына Данько пазнаёміла дзяцей з багаццем роднага слова, чытаючы вершы аб роднай мове. 

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы зацікаўленасці, дабразычлівасці і выклікала ў удзельнікаў жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.