Па старонках беларускага народнага фальклору
27 ноября 2023

24 лістапада у групе інтэграванага навучання і выхавання (ад 4 да 6 гадоў) прайшоў занятак "Па старонках беларускага народнага фальклору" па адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін". Мэтай якога было далучэнне дзяцей да багацця беларускай мовы, фарміраванне каштоўных адносін да яе. Развіццё рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове, разуменне зместу, вобразных выразаў у малых формах фальклору, сэнсу прымавак і прыказак, умення эмацыянальна ўспрымаць твор. Фарміраванне ў дзяцей беражлівых адносін да гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй краіны праз выкарыстанне фальклору.